Велаклуб

Велаклуб – гэта аб’яднанне фізічна-актыўнай моладзі г. Жодзіна.

Мэты:

  • развіццё фізічнай культуры, велатурызму і веласпорту, павышэнне культурнага і адукацыйнага ўзроўню;
  • умацаванне здароўя і задавальнення духоўных патрэб членаў Велаклуба, а таксама дабрачынная дзейнасць.

Задачы:

  • усямернае развіццё велатурызму;
  • правядзенне спаборніцтваў па ўсіх відах веласіпеднага спорту і спартыўнага турызму і ўдзел у іх;
  • арганізацыя каманд па веласпорце і спартыўным велатурызме;
  • распрацоўка, рамонт і тэхабслугоўванне веласіпеднай і турысцкай амуніцыі;
  • навучанне і адукацыю па ўсіх аспектах велатурызму і веласпорту, уключаючы культурна-гістарычную;
  • арганізацыя і правядзенне трэніровак і мерапрыемстваў, накіраваных на ўмацаванне здароўя;
  • абмен досведам працы з іншымі клубамі;
  • арганізацыя велатурысцкай бібліятэкі;
  • развіццё методыкі катэгаравання спартыўных турысцкіх паходаў;
  • правядзенне вечароў велатурызму, фотавыстаў, конкурсаў відэафільмаў і іншых мерапрыемстваў па веласіпеднай і турысцкай тэматыцы;
  • прапаганда здаровага ладу жыцця;
  • прасоўванне велакультуры ў шырокія пласты насельніцтва;
  • дапамога велааматарам, не членам велаклуба.