Клуб створаны з мэтай павышэння сацыяльнай актыўнасці падлеткаў, арганізацыя вольнага часу непаўналетніх, прафілактыкі правапарушэнняў, адыктыўных і дэвіянтных форм паводзін.
Мэта:
- арганізацыя вольнага часу, ажыццяўленне сацыяльнай, псіхолага-педагагічнай і прафілактычнай дапамогі непаўналетнім.
Задачы:
- забеспячэнне змястоўнай забаўляльнай занятасці падлеткаў з мэтай фарміравання актыўнай грамадзянскай дзейнасці;
- фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця і ўсвядомленага стаўлення да свайго здароўя і навакольнага асяроддзя;
- фарміраванне псіхалагічнай устойлівасці да залежных форм паводзін у цэлым і антынаркатычнага бар’ера як адмоўнага стаўлення да ўжывання алкаголю, тытунёвых вырабаў (у тым ліку спайсаў, электронных цыгарэт) і наркатычных рэчываў;
- папярэджанне правапарушаючых паводзін непаўналетніх;
- фарміраванне каштоўнасных арыентацый і маральных якасцей асобы.