Клуб прыгажосці і стылю «Vtrende»

Клуб навучае ўсіх жадаючых асновам іміджу і стылю. Прыгажосць – гэта тое, што аб’ядноўвае мноства людзей, бо менавіта яна дабратворна адбіваецца на ўсіх аспектах нашага жыцця. Таму важна ведаць, як ствараць прыгажосць вакол сябе і на сабе.

Мэта:

  • эстэтычнае і асобаснае развіццё, павышэнне творчага і сацыяльнага патэнцыялу.

Задачы:

  • пазнаёміць з гісторыяй моды, стылем, іміджам і сілуэтам;
  • пазнаёміць з гармоніяй каляровых спалучэнняў;
  • развіваць здольнасці прасторавага ўяўлення вучняў фарміраваць графічныя ўменні, мастацкі густ;
  • садзейнічаць фарміраванню індывідуальнага стылю, выхаванню працавітасці, акуратнасці;
  • устанаўленне партнёрскіх адносін з іншымі клубамі, з мэтай правядзення сумесных мерапрыемстваў.