Клуб добрых спраў «Вялікае сэрца»

Клуб створаны для неабыякавых добраахвотнікаў з вялікім сэрцам. Валанцёрства, арганізацыя і правядзенне дабрачынных акцый і мерапрыемстваў. Дапамога сацыяльна неабароненым катэгорыям насельніцтва.

Мэты:

  • стварэнне ўмоў уцягвання вучняў у Сусветны добраахвотніцкі рух, а таксама актывізацыі і развіцця валанцёрскага руху;
  • уцягванне моладзі ў сацыяльна-значную дзейнасць;
  • фарміраванне ў падлеткавым і маладзёжным асяроддзі ўстаноўкі на актыўную жыццёвую пазіцыю, навыкаў сацыяльна-адказных паводзін, а таксама прапаганда каштоўнасцей гуманізму і здаровага ладу жыцця.

Задачы:

  • узаемадзеянне валанцёрскіх атрадаў з сацыяльнымі службамі горада;
  • распрацоўка і рэалізацыя эфектыўных механізмаў, форм і метадаў прафілактычнай работы з рознымі мэтавымі групамі;
  • ажыццяўленне навучання ўдзельнікаў валанцёрскага руху, якія займаюцца прафілактыкай асацыяльных з’яў у моладзевым асяроддзі і рэалізацыя інфармацыйна-тлумачальнай і агітацыйна-прапагандысцкай дзейнасці, накіраванай на прапаганду здаровага ладу жыцця;
  • арганізацыя і правядзенне сацыяльна-значных мерапрыемстваў: правядзенне маладзёжных акцый рознай накіраванасці, добраўпарадкаванне горада, дабрачынныя акцыі і да т.п.;
  • узаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі і грамадскімі арганізацыямі, зацікаўленымі ў ажыццяўленні дзейнасці валанцёрскага руху.