
Клуб створаны для неабыякавых добраахвотнікаў з вялікім сэрцам. Валанцёрства, арганізацыя і правядзенне дабрачынных акцый і мерапрыемстваў. Дапамога сацыяльна неабароненым катэгорыям насельніцтва.
Мэты:
- стварэнне ўмоў уцягвання вучняў у Сусветны добраахвотніцкі рух, а таксама актывізацыі і развіцця валанцёрскага руху;
- уцягванне моладзі ў сацыяльна-значную дзейнасць;
- фарміраванне ў падлеткавым і маладзёжным асяроддзі ўстаноўкі на актыўную жыццёвую пазіцыю, навыкаў сацыяльна-адказных паводзін, а таксама прапаганда каштоўнасцей гуманізму і здаровага ладу жыцця.
Задачы:
- узаемадзеянне валанцёрскіх атрадаў з сацыяльнымі службамі горада;
- распрацоўка і рэалізацыя эфектыўных механізмаў, форм і метадаў прафілактычнай работы з рознымі мэтавымі групамі;
- ажыццяўленне навучання ўдзельнікаў валанцёрскага руху, якія займаюцца прафілактыкай асацыяльных з’яў у моладзевым асяроддзі і рэалізацыя інфармацыйна-тлумачальнай і агітацыйна-прапагандысцкай дзейнасці, накіраванай на прапаганду здаровага ладу жыцця;
- арганізацыя і правядзенне сацыяльна-значных мерапрыемстваў: правядзенне маладзёжных акцый рознай накіраванасці, добраўпарадкаванне горада, дабрачынныя акцыі і да т.п.;
- узаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі і грамадскімі арганізацыямі, зацікаўленымі ў ажыццяўленні дзейнасці валанцёрскага руху.