Клуб «Ад Класікі да Рока»

Клуб закліканы развіваць творчыя і музычныя здольнасці студэнтаў і працоўнай моладзі. Чальцы клуба штогод бяруць удзел у розных праектах і мерапрыемствах Цэнтра.

Мэта:

  • аб’яднанне намаганняў музыкаў у галіне творчай дзейнасці, выяўленне і падтрымка маладых талентаў.

Задачы:

  • стварэнне спрыяльных умоў для аб’яднання музыкаў у мэтах прафесійнага адзінства, абмену досведам, рэалізацыі творчага патэнцыялу чальцоў клуба;
  • устанаўленне партнёрскіх адносін з іншымі клубамі, з мэтай правядзення сумесных мерапрыемстваў;
  • культурнае і патрыятычнае выхаванне моладзі, прапаганда здаровага ладу жыцця, стымуляванне духоўнага развіцця ў маладога пакалення.