
Клуб закліканы развіваць творчыя і музычныя здольнасці студэнтаў і працоўнай моладзі. Чальцы клуба штогод бяруць удзел у розных праектах і мерапрыемствах Цэнтра.
Мэта:
- аб’яднанне намаганняў музыкаў у галіне творчай дзейнасці, выяўленне і падтрымка маладых талентаў.
Задачы:
- стварэнне спрыяльных умоў для аб’яднання музыкаў у мэтах прафесійнага адзінства, абмену досведам, рэалізацыі творчага патэнцыялу чальцоў клуба;
- устанаўленне партнёрскіх адносін з іншымі клубамі, з мэтай правядзення сумесных мерапрыемстваў;
- культурнае і патрыятычнае выхаванне моладзі, прапаганда здаровага ладу жыцця, стымуляванне духоўнага развіцця ў маладога пакалення.