Студыя песні «Song Time»

Студыя песні «Song Time» – гэта месца, дзе ў атмасферы імправізацыі і свабоднай творчасці аб’ядноўваецца гарадская моладзь пад агульным дэвізам «Час спяваць!». Кіраўнік студыі Святлана Рыгораўна Сабанцава – спецыяліст з вышэйшай музычнай адукацыяй у сферы мастацтва эстрады, прадзюсер і аўтар песень.

Студыю наведвае моладзь ва ўзросце ад 15 да 35 гадоў (падлеткі, студэнты, працуючая моладзь): усе, хто любіць спяваць, але адчувае, што мае патрэбу ў прафесійнай дапамозе педагога. У студыi ёсць мястэчка для ўсіх, хто спрабуе складаць вершы ці песні, а таксама для тых, хто грае на любом музычным iнструменце (вельмі часта ўдзельнікі студыі акампануюць самі сабе). Такім чынам, «Song Time» – гэта пляцоўка, дзе можна знайсці карысныя знаёмствы з творчымі людзьмі, абмяняцца вопытам і атрымаць магчымасць аб’яднання творчых сіл для стварэння музычных ансамбляў і гуртоў.

Заняткі праходзяць на бясплатнай аснове!

Запіс па тэлефоне: +375 (33) 377-53-66

Расклад:
Аўторак, серада, чацверг, пятніца: 10:00-12:00, 18:00-20:00.
Субота: 11:00-13:00