Студыя сучаснага танца «Dance Pro» стане выдатным выбарам для тых, хто вырашыў паспрабаваць сябе ў адным або некалькіх сучасных танцавальных напрамках. Прыйшоўшы да нас, вы не толькі акуняцеся ў сяброўскую, творчую атмасферу, але і зможаце выбраць для сябе, з разнастайнасці відаў сучаснага танца, менавіта свой і адразу ж прыступіць да заняткаў.
Кіраўнік студыі, мае спецыяльную харэаграфічную адукацыю і досвед працы ў сферы харэаграфіі.
«Dance Pro» – гэта не проста студыя танца. Гэта вялікая танцавальная сям’я, якая адкрыта для ўсіх, хто хоча танцаваць, набываць новых сяброў, рэалізоўваць свой творчы патэнцыял і атрымліваць ад усяго гэтага задавальненне.
Далучайцеся і вы!
Узрост удзельнікаў студыі ад 12 гадоў.
Заняткі праходзяць на бясплатнай аснове!
Кіраўнік: Анжаліка Скараход
Запіс па тэлефоне: +375 (44) 566-63-07
Расклад:
Аўторак, чацверг: 10:00-12:00, 15:00-17:30