
Маляванне – адзін з асноўных творчых напрамкаў у жыцці чалавека. Практычна кожнае дзіця ў дзяцінстве спрабавала сябе ў якасці юнага мастака. Падчас апускання ў стваральную дзейнасць наш мозг не толькі максімальна засяроджаны, ён сапраўды цешыцца, таму як шэраг хімічных рэакцый цела абсталёўвае кроў дофамінам. Той самы гармон, які дазваляе нам атрымліваць такія эмоцыі, як задавальненне, цікавасць і радасць ад жыцця. Таксама ён з’яўляецца матыватарам: вам абавязкова захочацца вярнуцца да таго занятку, які прыносіць задавальненне. Мозгу спадабаўся працэс, і ён жадае яго паўтарэння.
Наша ўзорная студыя «Крокі творчасці» з’явілася ў 2008 годзе, сотні вучняў прайшлі паспяхова навучанне і прынялі актыўны ўдзел у дзейнасці гуртка. На сённяшні дзень 50 дзяцей ад 6-15 гадоў наведваюць заняткі па выяўленчым мастацтве.
Што дае наша студыя:
- творчую дружную атмасферу аднадумцаў, сяброў;
- навучанне асноўным навыкам малявання ад прафесійнага мастака;
- падтрымку і ўвядзенне ў творчае жыццё, актыўнасць горада Жодзіна, наведваем выставы, самі ўдзельнічаем у розных мастацкіх акцыях, конкурсах і да т.п.;
- вывучаем колеразнаўства, кампазіцыю, прапорцыю, перспектыву;
- знаёмімся з мастакамі, скульптарамі, дызайнерамі, як Беларускімі, так і сусветнымі, сучаснымі і старой школы;
- ходзім у летні перыяд на пленэры і паходы;
- глядзім фільмы аб мастаках, слухаем лекцыі.
Заняткі праводзяцца на бясплатнай аснове.
Кіраўнік: Вольга Ільмаўская
Запіс па тэлефоне: +375 (29) 857-06-64
Расклад:
Аўторак, серада, чацвер: 10:00-12:00, 14:00-17:00.
Субота: 10:00-13:00



